Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Яндекс.Метрика

Запрашаем у свет дзяцiнства

15 верасня ў аграгарадку Ліноўскім адбылася падзея, якая была сапраўды доўгачаканай для ўсіх яго жыхароў. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў вёсцы адчыніліся дзверы новага будынку  дзіцячага садка «Крынічка» . Падзея вельмі неардынарная, бо пабудаваны  не проста новы будынак, а сапраўды сучасная дашкольная ўстанова,  якая была ўзведзена, абсталявана згодна з самымі апошнімі нормамі і патрабаваннямі. Тут будзе наладжаны і адпаведны адукацыйны працэс. Акрамя таго, значна пашырыліся магчымасці па ахопу дашкольнай адукацыяй усіх дзяцей адпаведнага ўзросту. Не адзін год гэта было вельмі балючым пытаннем для аграгарадка. Магчымасці былога садка, які размяшчаўся ў прыстасаваным будынку, не маглі прыняць усіх жадаючых наведваць дзіцячую ўстанову. Цяпер жа ў новым садку могуць выхоўвацца 95 дашкалят. Не дзіўна, што суботняя падзея стала сапраўдным святам для Лінова.  Шчыра дзякавалі кіраўніцтву раёна і вобласці бацькі дашкольнікаў: менавіта з іх плячэй цяпер зняты вялікі клопат.

4

2.jpg

Першае слова, як і належыць, адразу было дадзена маленькім гаспадарам садка.

IMG_0097_7852

З музычным  прывітаннем прышлі на свята  былыя выхаванцы, а зараз вучні Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў.

100_4618

 — Магчыма, у нас атрымліваецца не ўсё і адразу.  Безумоўна, вы чакалі доўга гэты садок і хацелася б, каб такія пытанні вырашаліся хутчэй. Але, паверце, не ўсё так проста, хоць улада і ведае праблемы і вострыя пытанні. І па магчымасці мы імкнемся іх вырашаць. Напрыклад, я прыехаў сюды з яшчэ аднаго адкрыцця такой жа ўстановы ў іншым кутку вобласці — з такімі словамі звярнуўся да вяскоўцаў Леанід Аляксандравіч Цупрык, намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

IMG_0124_7879

Сімвалічны ключ ад новага будынку перадаў гаспадарам кіраўнік будаўнічай арганізацыі Шпільчук А.У.

Перарэзаць чырвоную стужку былі запрошаны намеснік старшыні аблвыканкама Л.А.Цупрык і старшыня Пружанскага райвыканкамаА.І.Юркевіч.

3

IMG_0139_7893

Экскурсія па новым будынку дзіцячага садка «Крынічка»

IMG_0146_7900

Прыемная падзея і гонар за сваю краіну настолькі ўзняў настрой вяскоўцаў, што свята доўжылася яшчэ доўга і пасля ад’езду высокіх гасцей.

100_4636

100_4579

Утульныя групы, новыя цацкі і дружны калектыў дашкольнай установы  чакаюць сваіх маленькіх гаспадароў.

100_4641 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *