Мы таксама далучыліся да гэтай традыцыі. Да Дня роднай мовы з выхаванцамі другой малодшай групы прайшла музычная забава ў музейным пакоі “У госці да бабулі”. Дзеці пазнаёмілісь з назвамі прадметаў быту нашых продкаў, спявалі калыханку, слухалі беларускія народня прыказкі і прымаўкі, танцавалі пад беларускую народную музыку, гулялі ў беларускую народную гульню і, таксама, пачулі для сябе новыя словы на роднай беларускай мове. Выхавальнік старшай групы Патапчук І.В. правяла занятак па адукацыйнай вобласці: «Мастацкая літаратура» на якім пазнаёміла дзяцей з пісьменнікамі і асветнікамі Беларусі. Дзеці гулялі ў беларускія гульні, слухалі беларускія казкі.