Навагрудчына. Свiцязь: кветка-цар цвiце на прадвеснi.

У даўнiя-даўнiя часiны на месцы, дзе зараз прасцiраецца возера Свiцязь, стаяў велiчны горад. Мiралюбiвы i гасцiнны, са сваiм працавiтым людам, рамеснымi майстэрнямi, гандлёвымi радамi. Гэта раздражала сквапных ворагаў, вабiла да тутэйшых багаццяў, i ўрэшце яны пайшлi сюды спусташальнай вайной. У невыносна цяжкай аблозе апынулiся жыхары – пераважна старыя, жанчыны i дзецi. I тады аднекуль з’явiўся чараўнiк, якi ўвачавiдкi ператварыў горад у суцэльнае возера, а людзей – у цудоуныя кветкi-цары на яго паверхнi, якiя расцвiтаюць кожную вясну. Ворагу тады недасталося нiчагусенькi… Такое адно з паданняў аб паходжаннi возера Свiцязь i ягонай назвы. Возера з вышынi сапраўды нагадвае блакiтную чашу ў атачэннi алешнiкаў, дуброў, ельнiку, арэшнiку. Назiраць-любавацца хараством парослых заток, пясчаных берагоў, лёгкiмi хвалямi, усплёскамi плотак i акунёў у раскошным трыснягу можна ў любую пару. Асаблiва летнiм надвячоркам, калi ацiхаюць сонечныя промнi за плячамi зялёнага бору, а наваколле густа засцiлаецца пульхнай коўдрай-туманам. Човен цалуе спакойную водную сiнь, недзе наводмеллi ў чаротах шваргочуць дзiкiя качкi, парпур небасхiлу палавее, затым шарэе, яго паступова паглынае цемната. А круглатвары бялявы месяц-юнак апускае свой яшчэ нясмелы погляд на азёрную глыб. Свiцязь дрэмле, спачывае… Так i хочацца зноўку ўзяць у рукi томiк Адама Мiцкевiча i атрымаць асалоду ад пранiклiвых радкоў ягоных балад «Свiцязь» i «Свiцязянка».

Хоць возера здаецца i невялiкае (даўжыня 1.7 км, найбольшая шырыня  1,6 км i глыбiня 15 м), аднак яно гiстарычна знакавае: тут, каля вёскi Валеўка, выяўлена стаянка позняга палеалiту, знойдзены наканечнiкi стрэл, мiкралiты, скрабкi, нуклеўсы i iнш. Частка знаходак адносiцца да свiдэрскай культуры (сярэдзiна 9 – пачатак 8 тясячагоддзя да н.э.). Ды i Навагрудак, што у 22 км ад Свiцязi, — горад шматлiкiх помнiкаў гiсторыi, культуры, дойлiдства – некалi быў сталiцай Вялiкага княства Лiтоўскага. У возеры ж водзяцца рэдкiя вiды рыб i раслiн, на яго ўзбярэжжы размешчаны пансiянат, мноства баз i зон адпачынку, а яшчэ – ландшафтны заказнiк «Свiцязянскi».

Продолжить чтениеНавагрудчына. Свiцязь: кветка-цар цвiце на прадвеснi.

 Виртуальная экскурсия

Уважаемые родители, мы предлагаем вам осуществить виртуальную экскурсию к памятному  месту Республики Беларусь:

 Виртуальная экскурсия «Минск — Площадь Победы»

Продолжить чтение Виртуальная экскурсия

Маршрут выходного дня

Уважаемые мамы и папы!  Самый счастливый день – это выходной,  когда вся семья собирается вместе!  Выходные – это уже праздник. А выходные, проведенные вместе с детьми — праздник вдвойне!  Предлагаем Вам посетить с детьми места памяти героев, погибших во время войны, с целью изучения истории родного города и края, воспитания чувства патриотизма, гордости за свою страну, уважительного отношения к старшему поколению, к солдатам и участникам боевых действий. Ведь для каждого из нас очень важно сохранить память о великих людях, совершивших воинские подвиги, не жалея себя ради спасения товарищей, спасения своей Родины, спасения сегодняшнего поколения!

маршрут Брестская крепость

 

Продолжить чтениеМаршрут выходного дня

Маршрут выходного дня НАЦИОНАЛЬНЫЙ ПАРК «БЕЛОВЕЖСКАЯ ПУЩА»

Уважаемые родители!

Педагоги нашего учреждения дошкольного образования разработали маршруты  выходного дня для Вас и Ваших детей. Путешествуя всей семьёй по знакомым местам, вы сможете не только расширить представления и знания детей о  малой родине,  но и приятно провести время! Во время путешествия, фотографируйте наиболее запомнившиеся места, чтобы потом ваш ребёнок мог рассказать о них своим друзьям в детском саду.

Беловежская пуща

Продолжить чтениеМаршрут выходного дня НАЦИОНАЛЬНЫЙ ПАРК «БЕЛОВЕЖСКАЯ ПУЩА»