21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага кожны год адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Мы таксама далучыліся да гэтай традыцыі. Настаўнік — дэфектолаг Бабіцкая Т.М. і выхавальнік групы інтэграванага выхавання і навучання Сарока С.П. правялі заняткі па адукацыйным вобласцям: «Развіццё маўлення» і «Мастацкая літаратура». Таццяна Мікалаеўна ў музейным пакоі пазнаёміла дзяцей з назвамі прадметаў быту, з мэтай актыўнага развіцця маўленчых зносін. Святлана Пятроўна пазнаёміла дзяцей з пісьменнікамі і асветнікамі Беларусі.