Прагулка займае ў рэжыме дня дзяцей дашкольнага ўзросту значны час і мае вялікае педагагічнае значэнне. Прагулка арганізуецца два разы ў дзень у першую і ў другую палову дня. Паводле Санітарна — эпідэміялагічным патрабаванням ў дашкольных арганізацыях рэкамендуецца арганізоўваць прагулкі 2 разы ў дзень. Рэкамендуемая працягласць штодзённых прагулак складае 3-4 гадзіны. Працягласць прагулкі вызначаецца ў залежнасці ад кліматычных умоў. Пры тэмпературы ніжэй — 15 градусаў і хуткасці ветра больш 7м/с працягласць прагулкі рэкамендуецца скарачаць.
Знаходжанне дзяцей на свежым паветры мае вялікае значэнне для фізічнага развіцця. Прагулка з’яўляецца першым і найболей даступным сродкам загартоўвання дзіцячага арганізма. Яна спрыяе павышэнню яго вынослівасці і ўстойлівасці да неспрыяльных уздзеянняў навакольнага асяроддзя, асабліва да прастудных захворванняў.
На прагулцы дзеці гуляюць, шмат рухаюцца. Рухі ўзмацняюць абмен рэчываў, кровазварот, газаабмен, паляпшаюць апетыт. Дзеці вучацца пераадольваць розныя перашкоды, становяцца больш рухомымі, спрытнымі, адважнымі, вынослівымі. У іх выпрацоўваюцца рухальныя ўменні і навыкі, павялічваецца жыццёвы тонус. Прагулка спрыяе разумоваму выхаванню. Падчас знаходжання на ўчастку ці на вуліцы дзеці атрымліваюць шмат новых уражанняў і ведаў пра навакольны свет: пра працу дарослых, пра транспарт, пра правілы вулічнага руху і г.д. Прагулка развівае назіральнасць, пашырае ўяўленні пра наваколле, будзіць думку і ўяўленні дзяцей, а таксама вырашае пытанні маральнага выхавання.
Такім чынам, правільна арганізаваныя і прадуманыя прагулкі дапамагаюць ажыццяўляць задачы ўсебаковага развіцця дзяцей.